► Сделать Минск лучше для велосипедистов
Каталог Прокат Магазины Мастерские Маршруты

Добавить велозаметку

Арыентаванне на горных роварах 29-30 кастрычніка 2011г.

17.10.2011 - Irusic Просмотры: 1981


Шаноўныя сябры, аматары ровараў, восені ды актыўнага баўлення часу на прыродзе!

Клуб арыентавання БДУ у хуткім часе, а дакладна напрыканцы кастрычніка, шчыра запрашае Вас ды Вашых сяброў прыняць удзел у дзвухдзённым арыентаванні на горных роварах.

Прапануем дакладныя мапы буйнога маштабу, цікавую мясцоваць у мінскім раёне, дабразычлівы калектыў суддзяў, адзнаку на КП “SFR-system” ды, як жа ж без гэтага?! – добры настрой ды самыя пазітыўныя ўражанні, набыццё попыту ў арыентаванні на роварах ды шанец праявіць свае найлепшыя якасці.

Таму, знаёмімся з праграмай і наперад!

Чацвер, 27.10.2011
1700 – 2000 Рэгістрацыя удзельнікаў з Мінска у Цэнтры рэгістрацыі: г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 4, к. 463а.

Субота, 29.10.2011. Ратамка
1200 – 1330 Рэгістрацыя іншагародніх удзельнікаў на месцы старта
1330 Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў
1400 Пачатак асабістага старта на сярэдняй дыстанцыі груп МWN-МТВО. Чаканы час пераможца 45 хвілінаў

Нядзеля, 30.10.2011. Ратамка
1100 Пачатак асабістага старта на доўгай дыстанцыі груп MWN-МТВО. Чаканы час пераможца 90 хвілінаў
1500 Узнагароджванне ўдзельнікаў спаборніцваў. Урачыстае закрыццё спаборніцтваў. Ад’езд удзельнікаў.

Заяўкі прымаюцца да 23:00 24 кастрычніка 2011 года на е-mail: orbsu90@gmail.com ці паштовы адрас 220019, г.Мінск, вул. Ак. Федарава, д. 19, кв. 174. Не забудзьцеся пазначыць: група (M) Мужчынская, (W) Жаночая ці (N) Аматарская, фамілія, імя, калектыў (клуб), год нараджэння, разрад.
Кошт: за 1 дзень — 12.000 рублёў, за 2 дня — 22.000 рублёў.

Іншую інфармацыю пра спаборніцтвы магчыма атрымаць на старонцы: www.orienteering.bsu.by

Теги: ориентирование минск соревнование



Добавить комментарий

Авторизируйтесь, чтобы оставить комментарий (для регистрации достаточно заполнить простую форму)

Логин:
Пароль:

Регистрация Забыли пароль?

Дальше - больше!

0.012